Вызваленне Лепельшчыны

Лепельшчына была вызвалена войскамі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў у ходзе праводзімых на першым этапе аперацыі «Баграціён» Віцебска-Аршанскай (23 – 28 чэрвеня), Полацкай (29 чэрвеня - 4 ліпеня) і Мінскай (29 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 г.) наступальных аперацый.

«Вызвален 28 чэрвеня 1944 года войскам! 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў у ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі.

1-ы Прыбалтыйскі фронт: 43-яя армія – 1-ы стралковы корпус (генерал-лейтэнант М.А.Васільеў) у складзе: частка сіл 306-ай стралковай дывізіі (генерал-маёр М.І.Кучаравенка), 357-ая стралковая дывізія (генерал-маёр А.Г.Кудраўцаў), 10-ая гвардзейская танкавая брыгада (палкоўнік М.У. Волкаў), 39-ая гвардзейская танкавая брыгада (палкоўнік І.П.Калінін), 1203-і сапёрны батальён (палкоўнік А.І. Сяроў); 3-яя паветраная армія – 211-ая штурмавая авіяцыйная дывізія (палкоўнік П.М.Кучма); частка сіл 335-ай штурмавой авіяцыйнай дывізіі (палкоўнік С.С. Аляксандраў), 259-ая знішчальная авіяцыйная дывізія (палкоўнік Я. А. Курбатаў).

3-і Беларускі фронт: 7-ая гв. мехбрыгада (палкоўнік М.І. Радзівонаў), 3-і гв. механізаваны корпус (генерал-лейтэнант танкавых войск В.Ц. Абухаў)».

(3 кн.: Освобождение городов. Справочник по освобождению городов в период Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. М., 1985. С. 139, 140.)

Баявыя дзеянні вялі злучэнні 2-га гвардзейскага стралковага корпуса 6-ай гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, 215-ая стралковая дывізія 5-ай арміі і 3-га Беларускага фронту.

Раніцай 23 чэрвеня 1944 года войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту нечакана для гітлераўцаў перайшлі ў наступление. Пераадольваючы супраціўленне ворага, злучэнні 6-ай гвардзейскай і 43-яй армій у першы дзень аперацыі зламалі іх абарону на поўнач ад Віцебска. Яны прадзвінуліся на 12–16 кіламетраў і вызвалілі 185 населеных пунктаў. 25 чэрвеня войскі 43-яй арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту і 39-ай арміі (генерал І.І. Люднікаў) 3-га Беларускага фронту з баямі злучыліся ў раёне Гняздзілавічаў. У акружэнне трапілі пяць пяхотных дывізій 3-яй нямецкай танкавай арміі.

Імкнучыся затрымаць наступление савецкіх войск, праціўнік уводзіў усё новыя сілы. На Полацкім-Лепельскім напрамках супраць 1-га Прыбалтыйскага фронту былі кінуты 290-ая, 81-ая і 212-ая пяхотныя дывізіі. Але перашкодзіць наступленію савецкіх войск было ўжо немагчыма.

...У ноч на 28 чэрвеня часці 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса, 306-ай і 357-ай стралковых дывізій завязалі бой на подступах да Лепеля. Першымі ў гэты дзень у 7 гадзін раніцы ў горад з поўдня і ўсходу на вялікай хуткасці ўварваліся танкісты 10-ай гвардзейскай танкавай брыгады з дэсантам аўтаматчыкаў і байцы 7-ай гвардзейскай механізаванай брыгады, а ў хуткім часе — часці 357-ай стралковай дывізіі. Баі ішлі за кожны дом. Гітлераўцы ўпарта супраціўляліся, але да 10 гадзін горад быў поўнасцю ачышчаны ад акупантаў.

У баях за вызваленне горада Лепеля прымалі ўдзел 357-ая стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр Аляксандр Георгіевіч Кудраўцаў), 306-ая стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр Міхаіл Іванавіч Кучаравенка), 10-ая асобная гвардзейская брыгада (камандзір палкоўнік Мікалай Уладзіміравіч Волкаў), 39-ая асобная гвардзейская танкавая брыгада (камандзір палкоўнік Мікалай Міхайла-віч Лебедзеў), 7-ая гвардзейская механізаваная брыгада (камандзір Міхаіл Іосіфавіч Радзівонаў), 326-ы гвардзейскі мінамётны полк (камандзір падпалкоўнік Іван Васільевіч Калошын), 1203-і самаходна-артылерыйскі полк (камандзір пад-палкоўнік Аляксандр Іванавіч Сяроў).

Непасрэдную дапамогу наземным войскам аказвалі 211-ая, часткова 335-ая штурмавыя і 259-ая знішчальная авіяцыйныя дывізіі 3-яй паветранай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Значную ролю ў ходзе наступальных аперацый адыгрывалі партызаны. Так, на Віцебскім напрамку важныя разведданыя паступалі ў штабы 43-яй, 39-ай і 4-ай ударных армій ад аператыўнай групы БШПР пры Ваенным Савеце 43-яй арміі, якую ўзначальваў маёр А.Е. Паўлючэнкаў. Аператыўная група ўстанавіла радыёсувязь з усімі брыгадамі Полацка-Лепельскай зоны і рэгулярна перадавала ў штабы армій разведзвесткі, атрыманыя партызанамі і падпольшчыкамі. Штаб 39-ай арміі атрымаў ад гэтай групы наступнае данясенне: «22 верасня 1943 г. на Віцебск праследавала 5 эшалонаў. У Віцебску будуюцца на паўднёвай і паўднёва-ўсходняй ускраінах дзоты і акопы». 3 партызанскай брыгады імя А.Ф.Данукалава былі перададзены звесткі аб тым, што ў Віцебск прыбыло каля сотні самалётаў, болыпасць з іх знішчальнікі. Разведчыкі партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага (камандзір А.В. Раманаў) паведамілі, што ў Уле базіруецца 70 — 80 самалётаў, аэрадром прыкрываюць тры зенітныя батарэі...

Вырваўшыся з варожага акружэння, папоўніўшы боезапасы, партызаны зноў развярнулі актыўныя дзеянні, наносілі адчувальныя ўдары па гітлераўцах. Брыгада імя А.Ф. Данукалавазнішчыла 175 і ўзяла ў палон 236 варожых салдат і афіцэраў. Партызаны ўтрымлівалі адзіную шасэйную дарогу з Віцебскапраз Лепель, Беразіно на захад, дзейнічалі на чыгунцы, нападал! на гітлераўцаў з засад.

У баях за вызваленне раёна вызначыліся шмат савецкіх воінаў і партызан. Сярод іх Герой Савецкага Саюза гвардыі радавы, сапёр 62-га асобнага гвардзейскага матарызаванага сапёрнага батальёна 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса Віктар Сідаравіч Кладзіеў. Ураджэнец Белгародскай вобласці аддаў жыццё за вызваленне беларускай зямлі 30 чэрвеня 1944 года, у час навядзення пераправы цераз раку Бярэзіна на шляху Лепель —Бягомль. Ён пахаваны ў вёсцы Крайцы.

У горадзе Лепелі пахаваны астанкі Героя Савецкага Саюза камандзіра партызанскай брыгады «Аляксея» А.Ф.Данукалава.

Ураджэнцы Лепельшчыны змагаліся з гітлераўцамі на розных франтах вайны. Пяць з іх удастоены звання Героя Савецкага Саюза: Іван Міхайлавіч Яршоў, Вячаслаў Антонавіч Квіцінскі, Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч, Іван Мікітавіч Туфтоў, Павел Уладзіміравіч Ялугін. 3 вёскі Занькі пайшоў на фронт Фёдар Пятровіч Занько. Вярнуўся з вайны поўным кавалерам ордэна Славы.

Р.А. Чарнаглазава
(Книга "Памяць. Лепельскі раён.")