Легенды
Почему озеро называется Святое
Самым распаўсюджаным сюжэтам паданняў пра культавыя азёры з’яўляюцца згадкі аб затанулай царкве. Асабліва шмат паданняў пра азёры з назвай Святое. Ёсць такое паданне пра возера Святое і ў Лепелі.
У старажытныя часы на месцы сучаснага возера Святога на ускрайку Лепеля стаяла царква, якая нечакана пайшла пад зямлю. На яе месцы ўзнікла возера. У ціхае, сонечнае надвор’е на вялікай глыбіні бачна макаўка царквы і чуваць гукі званоў.
Запісала Стэльмах А.У. са слоў мясцовых жыхароў у 1991г.
Звычайна, назва возера Святое звязана з існаваннем на яго беразе капішча. Валуны з капішча, часта носяць назву Перуновых.
Источник: Легенды і паданні Лепельшчыны
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
Почему деревня называется ЧАРНІЦА
Было гэта даўно. Быў у нас такі пан Іваноў, памешчык расійскі. Быў ён палкоўнікам царскім і меў маёнтак у Слабадзе. Валодаў многімі землямі і лясамі, азёры ў яго былі. Завез пан у азёры заморскія сарты рыб і паслаў слуг глядзець за возерам. Прыехалі чатыры сям’і і пасяліліся каля возера ў лесе. А ў лесе было многа ягад чарніц. І назвалі веску Чарніца.
Запісаў Галаўко С.А. ад Сімака Максіма Аляксандравіча. Запіс зроблены ў 1983 годзе ў весцы Чарніца.
Источник: Легенды і паданні Лепельшчыны.
САВІН ДУБ
Казаў яшчэ мой дзед Ахрэм, што калісьці, у сівыя стагоддзі, тут зусім не было паселішча. Толькі кустоўе густое расло, а між ім сочная трава прабівалася. I што адметна – расла яна заўсёды: і тады, калі дожджык марасіў, і тады, калі ўсё навокал выгарала. Таму вяскоўцы з іншых вёсак сюды накіроўвалі сваіх начлежнікаў. Не глядзелі на тое, што далёка, што натомяцца, галоўнае, каб коней накармілі, бо калі коні галодныя, то ніякай працы ў гаспадарках не будзе.
МАЦЮШЫНА СЦЯНА
Непадалёку ад возера, там, дзе сёння горад Лепель, раскінулася адна невялічкая вёсачка. Месца там непараўнаўча прыгожае, а даўней жа прырода была яшчэ куды прыгажэйшай. Берагі возера пазарасталі ўсялякім лесам: раслі там і магутныя дубы, і светлыя разгалістыя ясені ды клёны, крохкія алешыны і асіны, непаўторныя красуні бярозкі і ліпкі, пахучыя чаромхі і касцястыя брызгліны – словам, усяго хапала.
КРЫЎКІ
Мая маці казала, што назва нашай вёскі пайшла ад таго, што даўней у нас людзі надзвычай шкодныя жылі, так і глядзелі, каб каму дурное ўчыніць. Можа, яны і не жадалі балюча зрабіць, але і стрымацца не маглі.
ЗАКАЛІЎЕ
Недалёка ад таго месца, дзе некалі стаяла старадаўняя вёска, жыла ў тыя даўнія часы адна старая бабулька. Ніхто пра яе не памятаў бы, ніхто і не згадаў бы, каб не была яна злой вядзьмаркай. Вось не спадабаецца ёй хтосьці – і ўсё на тым. Адзінае выйсце было для такога небаракі – пасяліцца ў іншым месцы, да таго ж зрабіць гэта так, каб старая не ведала і дарогі туды не знайшла, бо магла вельмі проста пошасць ці хваробу і туды напусціць.
БЯСЕДЫ
Пайшла адна старая жанчына з суседняй вёскі ў наша паселішча, якое тады яшчэ ніякай назвы не мела, да сваёй дачкі, каб унукаў адведаць, распытаць пра тое-сёе. Прыджгала бабуля да хаціны, дзе жыла дачка, і сумелася. Справа ўжо пад глыбокі вечар пасоўвалася, а на двары ды на прызбе паўнютка было людзей. Спачатку спалохалася жанчына, падумала, што, можа, бяда якая здарылася, кінулася да людзей распытваць
Легенда про ЛЕПЕЛЬ
Наш горад вельмі старадаўні. Кажуць, што раней ён не на гэтым месцы быў, а крыху ўбаку, там, дзе цяпер вёска, якая так і называецца – Стары Лепель. I стаяў ён на вялікім востраве пасярод возера. А вакол вялікага і шумнага горада былі ўзведзены моцныя і непрыступныя сцены. На іх узабрацца далёка не кожны воін мог, а горадам авалодаць і тым болей далёка не кожнаму военачальніку ўдавалася.
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
- Читать далее

