Жамчужына Лепельшчыны
Незнарок нашу Беларусь называюць сінявокай. Азёры, якіх незлічонае мноства, заўсёды прываблівалі да сябе падарожнікаў, паэтаў і мастакоў. І ўсе яны захапляліся прыгажосцю гэтых чыстых, празрыстых, бы крышталь, вод. І ўсе яны імкнуліся зноў вярнуцца ў азёрны край.
Павінна сказаць, што і на маёй роднай Лепельшчыне нямала такіх блакітных жамчужын. Да іх адносіцца і возера Лепельскае.
Пасля азёр Нешчарда і Нарач яно – трэцяе па працягласці берагавой лініі (39,65км), а плошча возера складае 10,18 км2. Шырыня вадаёма, г.зн. адлегласць паміж супрацьлеглымі берагамі, 2км, даўжыня - 7,6км. Аб’ём вады у ім - 74 млн м3.
Лепельскае возера здаўна падзяляецца на тры вялікія зоны: Кусцінскае возера (максімальная глыбіня дасягае 23 метраў), Гарадское возера – між іншым, самае вялікае ( глыбіні да 19,5 м) і Белае возера. Апошняе – самае глыбокаводнае: ля вёскі Лядна дно апускаецца ажно на 33,7м!
Менавіта тут, у глыбокіх таямнічых водах, па легендзе жыве жудасная пачвара. Гэта цмок, у якога шырокае, вялізнае тулава, даўгая шыя, тоўстыя моцныя плаўнікі і галава, якая нагадвае адначасова і змяіную, і конскую. Кажуць, што калі пашанціць, можна ўбачыць, як над вадой паказваецца гарбатая даўгая спіна цмока, на якой растуць шыпы. Аднойчы прыязджалі паглядзець на гэтае дзіва людзі з тэлеканала “Лад”, і зрабілі цікавы сюжэт аб Лепельскай легендзе.
Але ж акрамя монстраў у Лепельскім возеры водзяцца істоты і больш звыклыя, але не менш прыцягальныя, асабліва для заядлага рыбака: лешч, судак, акунь, мянтуз, плотка, чырвонапёрка, верхаходка, лінь. У госці да іх завазілі калісці карася і сазана.
Праўда, не ўсё так добра, як здаецца. З-за шматлікіх сцёкаў з горада і сельскагаспадарчых угоддзяў узровень солей у вадаёме дасягнуў 270 – 330 мг/л. Гэта пагроза не толькі для здароўя людзей, якія адпачываюць на возеры, але і для жыцця шматлікіх рыб і таго ж цмока. Падумайце, што мы без яго будзем рабіць?
Упэўнена, што такое ж пытанне задаюць сабе жыхары вёсак, што размяшчаюцца ўздоўж берагавой лініі Лепельскага возера. Такіх вёсак шмат: Бяленіца, Зялёнка, Белаазёры, Шаркоўка, Новае Лядна, Шунты, Завідзічы, Занькі, Юркоўшчына…
Усе назвы весак і гісторыі іх узнікнення заслугоўваюць увагі. І, магчыма, хтосьці з чытатоў захоча пра гэта расказаць Я ж спынюся на самай, на мой погляд, цікавай гісторыі вёскі Стары Лепель.
Яна знаходзіцца на заходнім беразе Лепельскага возера і з’яўляецца адным з самых старажытных паселішчаў Лепельскага раёна. Упершыню яно ўзгадваецца ў 1439 (! – хутка юбілей) годзе. У той час Стары Лепель ўваходзіў ў склад ВКЛ, а пасля Люблінскай уніі 1569 года паміж Літвой і Польшчай перайшоў да Рэчы Паспалітай. З цягам часу Стары Лепель з вялікакняскай уласнасці перайшоў у прыватнаўласніцкія рукі, якіх было шмат. З 1439 года вёска належала Віцебскаму каталіцкаму касцёлу, а ў 1541 стала ўласнасцю Віленскай каталіцкай катэдры. У 1586 г. уладу над мястэчкам атрымаў магнацкі род Сапегаў. 1609 год – год падаравання Старага Лепеля Віленскаму бернардзінскаму жаночаму манастыру.
Прыйшла Лівонскай вайна 1558 – 1583г. У гэты неспакойны час людзі вымушаны былі пабудаваць замак, дзякуючы чаму тут узнік сярэдневяковы горад. Ля яго неаднаразова адбываліся жорсткія баі між рускімі і літоўскімі войскамі.
Стары Лепель быў буйным гандлёвым цэнтрам. Мяшчане горада карысталіся шматлікімі вольнасцямі і нават каралеўскімі прывілеямі: на цэлых 13 гадоў яны былі вызвалены ад усіх дзяржаўных павіннасцей акрам адной – рамантаваць разрушаны замак. Але ў канцы 16 ст. новым цэнтрам стаў Новы Лепель (сучасны Лепель), і горад заняпаў і ператварыўся ў звычайную вёску. Пасля 1793 года – другога падзелу Рэчы Паспалітай – Стары Лепель апынуўся ў складзе Расіі і стаў называцца сялом Лепельскага павета Полацкай, а з 1802 г. Віцебскай губерняў.
На гэтым прыгоды Старага Лепеля не скончыліся: падчас Айчыннай вайны 1812 года ён быў разбураны французскімі заваёўнікамі. Пасля стагоддзя мірнага жыцця ізноў прыйшла вайна, на гэты раз – Вялікая Айчынная. З 6 ліпеня 1941 года Стары Лепель быў акупіраваны немцамі, але ў 1943 г вызвалены ад фашысцкай навалы савецкімі войскамі. Зараз Стары Лепель не ўяўляе сабой значнага эканамічнага пункта, але па-ранейшаму здзіўляе сваёй прыроднай прыгажосцю і веліччу старажытнага замчышча і гарадзішча.
Не менш цікавая гісторыя самога Лепельскага замка(ці ведалі вы пра такі?) Ён існаваў у 16ст. і размяшчаўся на востраве возера Лепельскае, якраз насупраць вёскі Стары Лепель. Пасля ўзяцця Полацка Лепельскі замак занялі рускія і спалілі яго ў 1563г. На замчышчы яны заклалі астрог і пакінулі ў ім значны гарнізон, але войскі ВКЛ на чале з гетмнам Мікалаем Радзівілам Рудым штурмам узялі яго і … зноў спалілі. Але ўмацаванні былі адноўлены, і ў 1563 побач з замкам заснаваны Лепель. Праз пяць год пачалі будаваць драўляны замак; будавала яго мясцовае насельніцтва на чале з лепельскім старастам і полацкім кашталянам Ю. Зяновічам. Каля Лепельскага замка і пад яго аховай доўгі час знаходзіўся гандлёвы порт.
Згадзіцеся, што дух захоплівае ад такой багатай гісторыі! А як жа прыемна ведаць, што ты жывеш зараз, у 21 стагоддзі на той зямлі, дзе калісьці жылі твае продкі, дзе будаваліся велічныя замкі, дзе праходзілі кровапралітныя баі. Баі за родную старану, за яе народ і за яе прыгожую і непаўторную прыроду. А цяпер падумайце: што мы робім зараз з той прыродай, за якую жыццё аддавалі мужныя беларускія воіны? Ці паважаем мы яе? Ці любім не на словах, а сэрцам? Ці змагаемся за чысціню яе і доўгае жыццё? Можаце не адказваць – я сама ўсё ведаю. І вы таксама. Але мала ведаць – трэба рабіць. Трэба выправіць былыя памылкі. Трэба навучыцца ганарыцца сваім родным краем. Трэба адважыцца хаця б на тое, каб зрабіць заўвагу насмеціўшаму на скамейцы ў парку падлетку. Трэба самому не ляніцца і выкінуць абгортку ад цукеркі не сабе пад ногі, а ў сметніцу. Менавіта трэба! Трэба, каб зберагчы прыроду і яе непаўторныя жамчужыны, у тым ліку і нябесна-блакітнае, поўнае таямніц і загадак Лепельскае возера. І яшчэ – каб ганарыцца родным краем, трэба па меншай меры яго ВЕДАЦЬ!
Грышчук Анастасія, вучаніца Стайскай школы
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии


Год основания: 1439 г.. Лепель отмечает день города в 2-ю субботу сентября.
В 2010 году эта дата - 11 сентября.
Город Лепель является центром Лепельского района в Витебской области, на берегу Лепельского озера. От центра района город отделяет 115 км, автотрассы связывают город с Полоцком, Минском, Витебском и Оршей. Кроме того, в городе заканчивается железнодорожная магистраль Орша - Лепель.
Первое упоминание об этом городке встречается в 1439 году в связи с дарственной князя Михаила Жигимонтовича по которой лепельские земли переходили Витебской Католической Церкви, а в 1541 году Жигимонт I Старый передает лепельский остров Виленской капитулу.
В годы Ливонской войны на острове был построен замок, сгоревший в 1563 году. Неподалеку от пепелища возникло «место» Лепель, сегодня это деревушка Старый Лепель. С 1568 году Лепелем владеет полоцкий костелянин Зенович, затем полоцкий воевода Дорогостайский. К 1586 году эти земли выкупил Лев Сапега, который и основал в трех километрах от разрушенного замка современный Лепель, тогда названный Белым. В новый город был перенесен торговый центр, здесь был возведен замок, католический храм и церковь.
В 1609 году эти земли снова перешли от светских владельцев духовенству - Сапеги подарили оба Лепеля Виленскому монастырю бернандинок. В 1852 году городу был дарован герб с серебряным всадником на червленом поле. Французы захватили и сожгли город 3 июля 1812 года. Во время французской оккупации было уничтожено более тысячи жителей.
Советская власть на Лепельщине была установлена в течении двух дней
в ноябре 1917 году. В 1918 году территория района была оккупирована немецкими войсками. С осени 1919 по май 1920 года часть Лепельского района оккупирована польскими войсками.
В 1920-1930-х годах в Лепельском районе работали леспромхоз, мыловаренный завод, кузницы, артель по производству растительного масла, скипидарный и смолокуренный заводы, кирпичные заводы, типография, ремонтный завод, льнозавод.
Во время Великой Отечественной войны, 3 июля 1941 года Лепель был занят фашистами, а освободили его 28 июня 1944 года. В честь освобождения города ежегодно проводятся праздничные мероприятия.
В современном Лепеле работает краеведческий музей, основанный еще в 1954 году. На площади в 237 кв. метров представлено около 14 тысяч экспонатов, экспозиции посвященные истории Лепельского края, документы и материалы о революционном движении XIX – начала XX вв., гражданской войне, индустриализации, репрессиях советского периода. Особое место занимает экспозиция, посвященная Великой Отечественной войне.
Памятники архитектуры: костёл св. Казимира (1876), церковь св. Параскевы Пятницы (1868), Георгиевская церковь (1900), здание почты (начало 20 века), здание винно-очистного склада (конец 19 века), здание Лепельской ГЭС (1954).
Население города сегодня составляет порядка 19 тыс. человек. Среди известных жителей стоит отметить поэта Яна Чечота (XVIII в.) и советского режиссера Владимира Мотыля.
День города в Лепеле празднуется в сентябре, в честь первого
летописного упоминания города в 1439 году.
Российский герб Лепеля, уездного города Витебской губернии, утвержден 20 июля 1852 года. Щит герба юыл разделен на две равные части, в верхней изображен герб Витебский, на котором тогда изображался орел, а в нижней на красном поле серебряный скачущий конь со всадником, держащим в правой руке поднятый меч. Герб увенчан городскою короною. Позднее в 1990-х годах был неофициально восстановлен герб 1852 года, но двуглавый орел из него был удален. Остался только всадник на красном поле и корона.