Цiкавае побач з намi
Жамчужына Лепельшчыны
Незнарок нашу Беларусь называюць сінявокай. Азёры, якіх незлічонае мноства, заўсёды прываблівалі да сябе падарожнікаў, паэтаў і мастакоў. І ўсе яны захапляліся прыгажосцю гэтых чыстых, празрыстых, бы крышталь, вод. І ўсе яны імкнуліся зноў вярнуцца ў азёрны край.
Павінна сказаць, што і на маёй роднай Лепельшчыне нямала такіх блакітных жамчужын. Да іх адносіцца і возера Лепельскае.
Пасля азёр Нешчарда і Нарач яно – трэцяе па працягласці берагавой лініі (39,65км), а плошча возера складае 10,18 км2. Шырыня вадаёма, г.зн. адлегласць паміж супрацьлеглымі берагамі, 2км, даўжыня - 7,6км. Аб’ём вады у ім - 74 млн м3.
Лепельскае возера здаўна падзяляецца на тры вялікія зоны: Кусцінскае возера (максімальная глыбіня дасягае 23 метраў), Гарадское возера – між іншым, самае вялікае ( глыбіні да 19,5 м) і Белае возера. Апошняе – самае глыбокаводнае: ля вёскі Лядна дно апускаецца ажно на 33,7м!

