Книга "ПАМЯЦЬ. Лепельскi раён"

Книга "ПАМЯЦЬ. Лепельскi раён"

Кожны народ не без роду i племя
                              мае
Летапiс свой i гiсторыi след
                              на старонках.
               М.Гусоускi

Я шчасны,
што сынам быць
гэтай зямлi
Мне лёсам наканавана.
               Р.Барадулiн




Паважаныя чытачы!

Вы адгарнулі старонку чырвонай хронікі - дакументальнай кнігі "Памяць". Яе складальнікі сардэчна запрашаюць вас прайціся сцяжынкамі памяці по цудоўным куточку Беларусі - Лепельскай зямлі. Калі гэтую зямлю ўбачыш хоць раз у жыцці - яе не забудзеш. Калі пройдзеш по гэтай зямлі - палюбіш яе.

Лепельскі край багаты на ўсё: лясы і палеткі, азёры і рэкі. Уся прыгажосць някідкай беларускай прыроды ўвасобілася тут. А сама яго назва, як сведчаць паданні, пайшла ад слова "лепей".

У далёкія часы на гэтай зямлі людзі заснавалі свае паселішчы, адно з якіх дало нараджэнне невялікаму, але прыгожаму гораду Лепелю.

Шмат падзей адбылося на Лепельскай зямлі за стагодзі. На доўгім гістарычным шляху зведала яна нямала нястач, адбівала не адзін паход чужаземных заваёўнікаў.

Асабліва суровыя выпрабаванні выпалі на долю лепяльчан у гады Вялікай Айчыннай вайны. Але нішто не зламала іх жаданне бачыць сваю зямлю свабоднай і шчаслівай. На фронтах, у партызанскіх атрадах, падпольных групах яны змагаліся з ворагам. Пяцёра лепяльчан сталі Героямі Савецкага Саюза, адзін кавалерам ордэна Славы 3 ступеняў, сотні ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Лепельшчына - край, дзе шануюць памяць сваіх сыноў і дачок, аддаўшых жыццё ў баях за Радзіму. І ранняй вясной, і позняй восенню цвітуць кветкі ля абеліскаў і на брацкіх магілах.

Лепельшчына - край, дзе ганарацца сучаснікамі: вучонымі і паэтамі, настаўнікамі і хлебаробамі, якія сваёй сумленнай працай памнажаюць славу роднай зямлі.

Дарагія чытачы! Яшчэ і яшчэ раз перагарніце старонкі гэтай кнігі, учытайцеся ў дакументы, прыгледзьцеся да здымкаў, і вы адчуеце веліч таго часу, падзей, спраў, іх вечнае значэнне для нашых дзён, для кожнага з нас.

Няхай і далей жыве гэта памяць аб мінуўшым у свядомасці і сэрдцах не толькі людзей старэйшага пакалення, але і іх дзяцей, унукаў, праўнукаў, якія будуць нараджацца і жыць на Лепельскай зямлі!

Аўтарскі калектыў кнігі "Памяць. Лепельскі раён" удзячны ўсім, хто прымаў удзел у пошуку і зборы матэрыялаў: прадстаўнікам грамадскасці, настаўнікам, краязнаўцам, супрацоўнікам Лепельскага краязнаўчага музея.

Пры напісанні хронікі выкарыстаны публікацыі з газет і часопісаў, успаміны ўдзельнікаў і сведак гістарычных падзей, а таксама матэрыялы і дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, дзярдаўных архіваў г.Віцебска і г.Полацка, беларускай нацыянальнай бібліятэкі, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага дзяржаўнага ваеннага архіва, Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны, Расійскай нацыянальнай бібліятэкі.